Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Представляем победителей

 районного конкурса чтецов

Авторские работы

Толькі на Беларусі

Жоўтыя вочкі рамонкаў

Глянулі ў срэбны раўчук.

У небе пяе звонка-звонка

Птушачка - гэта жаўрук.

 

 

Сонца агністыя промні

Падаюць мяккім дажджом.

Як жа мне гэта не ўспомніць - 

Маю Радзіму, свой дом?

 

 

Хвалькі бягуць па вадзе.

Вунь, паляцеў белы бусел.

Такога няма нідзе,

Толькі на Беларусі

 

Філіпеня Вольга.


Родны край

Родны край, дзе я нарадзілася,

Мабыць, лепшае месца на свеце.

Для мяне быццам разам адкрыліся,

Усе цуды на нашай планеце.

 

І вясна, калі ўсе абуджаецца,

І на сонейка шчодрае лета,

Край, што ўзімку ў снег апранаецца,

Край, што ўвосень у розныя краскі адзеты.

 

Як прыгожы яго сінявокія далі!

Белавежская пушча і зелень дубраў,

Нарачанскага возера важкія хвалі,

І духмяны дыван розных траў.

 

Захапляюся яго старажытнасцю,

Яго веліччу і прыгажосцю!

Ганаруся яго самабытнасцю,

Яго мудрасцю і маладосцю!

П'яных Анастасія

 

 

 

 

<<Вернуться на предыдущую страницу